Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму УА

Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.

· У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

· Для навучэнцаў, якія па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установы адукацыі, ствараюцца ўмовы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

· Пералік медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

· Адукацыйны працэс для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома арганізуецца дзяржаўнай установай адукацыі па месцы жыхарства (месцы знаходжання) навучэнца або дзяржаўнай установай адукацыі, у якім ён навучаўся да ўзнікнення медыцынскіх паказанняў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома.

· Рашэнне аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі дома прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) вучня на падставе заявы вучня (законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня) і заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі.

· Парадак арганізацыі атрымання агульнай сярэдняй адукацыі дома вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Раздзелы сайта